У Мінску затрымалі грамадскага актывіста Іллю Дабратвора

Як інфармуе БелаПАН, Дабратвор перавозіў на сваім аўтамабілі нацыянальную бел-чырвона-белую сімволіку. Яна прызначалася для акцыі аб'яднання "Альтэрнатыва" ў рамках кампаніі "За незалежную Беларусь!".



Па мабільніку Дабратвор паспеў паведаміць, што на яго складаюць адміністратыўны пратакол за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Мяркуецца, што 23 красавіка ў судзе Заводскага раёна Мінска адбудзецца судовае разбіральніцтва.



Нагадаем, на пачатку красавіка маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Альтэрнатыва" абвясціла пра пачатак кампаніі "За незалежную Беларусь". У рамках кампаніі актывісты плануюць "у адказ на прапаганду расійскіх СМІ і раздачу георгіеўскіх стужак" рабіць акцэнт на папулярызацыі беларускай нацыянальнай сімволікі. Планавалася, што кампанія будзе мець "інфармацыйны, адукацыйны характар​​", будуць праводзіцца флэш-мобы і пікеты.



Фота Дабратвора — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі