У Мінску здзейсніў аварыйную пасадку самалёт, які ляцеў з Прагі ў Маскву

Самалёт А-320 авіякампаніі "Аэрафлот" у нядзелю каля 16.00 здзейсніў аварыйную пасадку ў нацыянальным аэрапорце "Мінск". Ён ляцеў з Прагі ў Маскву. Як паведамляе "Интерфакс", аварыйная пасадка была здзейсненая з прычыны разгерметызацыі самалёта. Пры гэтым ніхто не пацярпеў.

ИТАР-ТАСС удакладняе, што датчык разгерметызацыі спрацаваў у кабіне пілота памылкова. З-за адсутнасці ў Мінску сертыфікаванага спецыяліста, які мог бы дазволіць вылет самалёта тыпу Airbus-А320, пасажыры рэйса былі размешчаныя ў гасцініцы. Яны, магчыма, будуць адпраўленыя ў Маскву самалётам беларускай авіякампаніі "Белавія".

На борце расійскага самалёта знаходзілася 120 пасажыраў і 6 членаў экіпажу, паведамляе РИА "Новости".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі