У Мінску з’явіцца вуліца Еўфрасінні Полацкай, а Гандлёвая стане Зыбіцкай

Мінская вуліца Гандлёвая стане Зыбіцкай. Прапанову Таварыства беларускай мовы аб вяртанні вуліцы яе даўняй назвы падтрымаў Мінгарвыканкам.
Акрамя таго, у горадзе з'явіцца вуліца Еўфрасінні Полацкай. Яна працягне вуліцу Пятра Глебкі ў межах Прытыцкага і Адоеўскага.

Праўда, гэта рашэнне яшчэ трэба зацвердзіць на пасяджэнні Мінгарвыканкама і на сесіі Мінскага гарсавета, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі