У Мінску з'явілася вуліца Кастусёва (фота)
Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты паставіў свае бел-чырвона-белыя пікеты ў шэраг уздоўж праспекта Незалежнасці. Хапіла метраў на 150 — ад плошчы Перамогі да вуліцы Казлова. Глядзіце фотарэпартаж Еўрарадыё з месца падзеяў.
Акцыю з назвай "Мегапікет" зладзілі 15 кастрычніка прыхільнікі намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Патэнцыйны кандыдат затрымліваўся ў дарозе з Гродна, таму пачаць давялося без яго.
Сцягоў сапраўды было няшмат. Не хапіла нават на ўсе вуды, якія падрыхтавалі ўдзельнікі "Мегапікету".
"Мы скарысталіся тым, што на правядзенне такіх пікетаў сёння не трэба прасіць ва ўладаў дазволу, — патлумачыў Рыгор Кастусёў, які з'явіўся на акцыі недзе ў 17:30. — Наш "Мегапікет" атрымаўся масавы: ён паказаў, што дэмакратычныя сілы жывыя, што Беларускі народны фронт жывы і што бел-чырвона-белы сцяг жывы!"
І сапраўды, нагода выйсці з гістарычным сцягам на вуліцу Мінску, не баючыся за тое, што на бліжэйшыя суткі апынешся ў пастарунку, выпадае нячаста... Цікава, што адной травеньскай ноччу 2010 года невядомыя вывесілі бел-чырвона-белыя сцягі з дахаў дамоў у гэтым самым месцы беларускай сталіцы. Але 15 кастрычніка можна было не хавацца.

Бліжэй да заканчэння "Мегапікету" да яго далучыўся патэнцыйны кандыдат ад беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў — Віталь Рымашэўскі. На яго думку, акцыя атрымалася.
Фота Паўла Свярдлова