У нацыянальную каманду Беларусі па цяжкай атлетыцы ўвойдуць 26 спартоўцаў

У Міністэрстве спорту і турызму прайшла атэстацыя нацыянальнай каманды Беларусі па цяжкай атлетыцы. Па выніках атэстацыі ў штат зборнай на 2010 год уключаны 26 спартоўцаў, з іх чацвёра — ізноў залічаныя. Як паведамляе БЕЛТА, працоўныя дамовы падоўжаныя з усімі атлетамі і трэнерамі цяперашняй зборнай. На нядаўнім чэмпіянаце свету у Паўднёвай Карэі беларускія штангісты заваявалі два срэбныя медалі ў суме дваяборства (Сяргей Лагун і Настасся Новікава). З планавымі заданнямі справіліся Ганна Бацюшка і Шымшат Туляева.

Добрыя вынікі паказалі беларускія цяжкаатлеты і на чэмпіянаце Еўропы, у якім прынялі ўдзел 6 чальцоў нацыянальнай каманды. У гэтым турніры ў суме дваяборства былі здабытыя два залатая медалі (Мікалай Чарняк і Настасся Новікава) і адзін бронзавы (Мікалай Новікаў). Акрамя таго, з планавымі заданнямі зладзіліся Юлія Наваковіч (5-е месца) і Ірына Мішчук (7-е), хоць удзел апошняй у чэмпіянаце Еўропы першапачаткова не планаваўся.

Некалькі спартоўцаў таксама ўдала выступілі на чэмпіянатах свету і Еўропы сярод юніёраў і моладзі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі