У Нальчыку партызаны зладзілі засаду на кіраўніка ФСБ Расіі Патрушава

Засаду на кіраўніка ФСБ Расіі Мікалая Патрушава зладзілі партызаны так званага “Кабардзіна-Балкарскага Сектара Каўказскага Фронту”, паведамляе “Эхо Москвы” са спасылкай на сайт каўказскіх маджахедаў.

Нібыта, па звестках контрвыведкі партызанаў, Патрушаў у гэтыя дні тайна знаходзіўся ў Назрані і кіраваў “антытэрарыстычнымі вучэннямі”. На адным з маршрутаў яго магчымага перасоўвання па горадзе аўтамабіль Патрушава чакала ўзброеная група.

Аднак у расстралянай машыне не было кіраўніка ФСБ, там загінуў кіраўнік Упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Кабардзіна-Балкарскай рэспублікі палкоўнік Анатоль Кяраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі