У Нарвегіі працуюць над тым, каб афіцыйна перайменаваць Беларусь у Belarus

Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Нарвегію
Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Нарвегію

Міністэрства замежных спраў і парламент Нарвегіі працуюць над тым, каб афіцыйна перайменаваць Беларусь у Belarus. Цяпер наша краіна называецца Hviterussland, што з'яўляецца калькай з "Белая Расія" і не адпавядае цяперашняму моманту гісторыі Беларусі.

Пра гэта ў штабе Святланы Ціханоўскі распавялі па выніках яе візіту ў Нарвегію. Там лідарка беларускай апазіцыі ў выгнанні сустрэлася з нарвежскім міністрам замежных спраў і дзяржсакратаром. Таксама яна нанесла візіт дэпутатам парламента, якія намінавалі яе на Нобелеўскую прэмію міру, і наведала Нобелеўскі цэнтр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі