У ноч з суботы на нядзелю адбудзецца “Ноч музеяў”
Беларускія музеі падрыхтавалі для наведнікаў шмат яскравых і захапляльных імпрэзаў.
Усяго акцыю падтрымаюць 130 музеяў краіны. Імпрэзы пройдуць практычна ва ўсіх найбуйнейшых установах гэтага профілю, як у Мінску, так і ў вялікіх гарадах Беларусі. Напрыклад, Нацыянальны мастацкі музей будзе працаваць з 22.00 да 5.00 і прапануе наведнікам шэраг цікавых акцыяў.
Чакаюць гасцей музей Янкі Купалы і музей Якуба Коласа, мастацкая галерэя Шчамялёва, Гістарычны музей, Музей МУС і Музей Азгура.
Сёлета ўваход на мерапрыемствы ў рамках “Ночы музеяў” будуць платнымі. Аднак увесь дзень 18 траўня наведнікі змогуць вольна наведваць музеі і глядзець экспазіцыі.
Фота: Holiday.by