У нядзелю на большай частцы краіны захаваецца дажджлівае надвор’е
У бліжэйшыя суткі, 15 ліпеня, у Беларусі прагназуецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы ў асобных раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, якія ўдзень могуць быць моцнымі. Таксама магчымыя навальніцы.
Вецер будзе няўстойлівы, слабы, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе 11-17 градусаў цяпла, удзень будзе 21-27 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.