У нядзелю ў Беларусі чакаюцца моцны снег і вецер з парывамі да 24 м/с

У нядзелю ў Беларусі чакаюцца моцны снег і вецер з парывамі да 24 м/с

У нядзелю, 30 студзеня, у Беларусі захоўваецца аранжавы ўзровень небяспекі. Прычына ранейшая — парывы ветру амаль па ўсёй краіне будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду (у тым ліку і ў сталіцы), а месцамі — да 24 м/с. У начныя гадзіны і раніцай прагназуецца моцны снег, магчымая завіруха.

Уначы тэмпература паветра складзе ад +1 на захадзе Беларусі да -9 на ўсходзе (у Мінску — 2-7 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -2 да +3 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі