У возеры ў Браслаўскім раёне знайшлі рэшткі 400-гадовага моста
У возеры Неспіш у Браслаўскім раёне знайшлі рэшткі 400-гадовага моста. З XV стагоддзя на востраве існаваў манастыр (адсюль і назва вострава — Манастыр), і мост звязваў яго з "вялікай зямлёй". Але дзе ён знаходзіўся, было невядома. Дайверам пашанцавала — яны выявілі 24 палі былога моста. Цяпер ужо можна зразумець, якія былі яго памеры: даўжыня — каля 100 метраў, шырыня — каля 2 метраў. Палі мелі ў даўжыню 5-6 метраў, дыяметр некаторых з іх дасягае 30 см. Дрэва добра захавалася. Мяркуецца, што яму каля 400 гадоў, інфармуюць дайверы на сваёй старонцы ў Facebook.
facebook.com/SeaPegas
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.