У Палаце прадстаўнікоў лічаць забарону георгіеўскай стужкі недарэчнай

У Палаце прадстаўнікоў лічаць забарону георгіеўскай стужкі недарэчнай

У Палаце прадстаўнікоў лічаць увядзенне забароны на выкарыстанне ў Беларусі георгіеўскай стужкі недарэчнай. Гэта вынікае з адказу, які атрымалі аўтары петыцыі, якія збіралі пад ёй подпісы ў інтэрнэце ("Аб забароне прапаганды георгіеўскай і гвардзейскай стужкі"). Старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк піша ў адказе, што калектыўны электронны зварот быў разгледжаны.

"Такая забарона будзе выглядаць як плявок у твар нешматлікім удзельнікам вайны з фашыстамі, якія засталіся сярод жывых на сённяшні дзень, а таксама як знявага памяці пра шматлікіх ахвяраў вайны, — піша Марзалюк. — І гэты факт, што георгіеўская стужка выкарыстоўваецца сёння пэўнымі дзялкамі ў палітычных мэтах не зменіць у цэлым станоўчых адносін да яе як да аднаго з сімвалаў Перамогі, як у свой час не змяніў такіх адносін факт выкарыстання стужкі ў якасці ўзнагароды ў часткаў уласаўскай РВА".

Аўтары петыцыі звярталі ўвагу на тое, што ў некаторых суседніх краінах, у тых жа Украіне, Літве і Латвіі, выкарыстанне георгіеўскіх стужак забаронена. З-за гэтага беларусаў штрафуюць пры ўездзе ў гэтую краіну за выкарыстанне такой сімволікі. Да таго ж з-за выкарыстання грамадзянамі георгіеўскай стужкі канфлікты ўзнікаюць і ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі