У палацы Пуслоўскіх у Косаве ідзе рэстаўрацыя: з палаца зробяць цацку (фота)

Ёсць надзея, што рэстаўрацыя Косава не будзе такой саматужніцкай, як у Нясвіжы. Прынамсі, выкарыстоўваецца спецыяльнае цэгла, якую падразаюць кожную асобна — каб не адрознівалася ад старажытнай
Спачатку ўручную некалькі месяцаў з падвалаў палаца выносілі смецце, зямлю і друз.
Падвалы расчысцілі, падлогу залілі бетонам, зрабілі замацавалі, і рэстаўратары ўзяліся за левае крыло палаца.





Гэтая частка палаца ўжо моцна адрозніваецца ад астатняга будынка — сцены без выбоінаў і надпісаў, новы тынк і роўныя зубцы на сценах.



Тут ужо замацаваныя сцены, зробленая сістэма крокваў, лесвічныя пралёты, хутка пакладуць дах.






Рыхтуюцца перакрыцці ў пераходнай галерэі да асноўнай часткі палаца.



Да 2011 года рэстаўратары плануюць умацаваць і атынкаваць сцены, зрабіць перакрыцці, пакласці дах і ўставіць вокны, правесці ацяпленне і камунікацыі. Пасля гэтага пачнецца аднаўленне інтэр'ераў, а заключнай фазай рэстаўрацыі стане аднаўленне паркавай зоны.



У палацы будуць музей, гатэль, бар, канферэнц-зала і яшчэ адна зала на 80 месцаў, гаспадарча-бытавыя памяшканні. Пад гатэль і бар прызначылі амаль гатовае левае крыло.







Калі верыць рэстаўрацыйным чарцяжам, новаўвядзенняў і саматужніцтва, якія дапушчаныя ў Міры і Нясвіжы, не будзе — усё выглядае вельмі прыстойна.







Здымкі аўтара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі