У паліклініцы "Нафтана" з каранавірусам змагаліся малебнам
Полацкая праваслаўная еперхія з ініцыятывы жыхароў Наваполацка правяла малебен за здароўе гараджан, паведамляе мясцовы тэлеканал "Звезда".
Паведамляецца, што малебен прайшоў у паліклініцы ААТ "Нафтан". Таксама ўладыка Ігнат блаславіў правезці мошчы свяшчэннамучаніка Канстанціна па установах і прадпрыемствах горада.
На самім нафтаперапрацоўчым заводзе, як піша gorod214.by, прымаюць дадатковыя меры супраць распаўсюджу каранавіруса. Адміністрацыя забараніла камандзіроўкі супрацоўнікаў за межы краіны, а таксама абмежавала прыём замежных дэлегацый. Памяшканні дадаткова апрацоўваюць дэзінфекцыйнымі сродкамі, устаноўленыя дадатковыя дазатары з антысептыкамі, на прадпрыемстве арганізавалі пашыў марлевых павязак. Работнікам "Нафтана" рэкамендавалі адмовіцца ад паціскання рук і мінімізаваць фізічныя кантакты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.