У Паўднёвай Карэі былы прэзідэнт за карупцыю асуджаны на 17 гадоў турмы

У Паўднёвай Карэі былы прэзідэнт за карупцыю асуджаны на 17 гадоў турмы

У Паўднёвай Карэі экс-прэзідэнт Лі Мён Бак за карупцыю асуджаны на 17 гадоў турмы, паведамляе en.yna.co.kr. Ён займаў пасаду ў 2008-2013 гадах і, як аказалася, браў хабары і выкарыстоўваў службовае становішча. Былому прэзідэнту цяпер 78 гадоў. Раней ён быў асуджаны на 15 гадоў зняволення, але з-за дрэннага стану здароўя яго вызвалялі пад заклад. Цяпер жа справу разгледзеў апеляцыйны суд у Сеуле. Сваю віну Лі Мён Бак адмаўляе. Ён мусіць выплаціць амаль 16 млн долараў штрафаў.

Гэта не першы былы прэзідэнт Паўднёвай Карэі, які абвінавачваўся ці быў асуджаны за карупцыю. Пак Кын Хе трапіла за краты, Но Му Хён звёў рахункі з жыццём пасля таго, як праваахоўнікі выйшлі на след яго "цёмных спраў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі