У Пецярбургу беларусы пабіліся з дагестанцамі за працоўныя месцы на будоўлі

У Неўскім раёне Пецярбурга ў ноч на суботу адбылася бойка паміж дзвюма групамі гастарбайтэраў.
Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміла крыніца ў праваахоўных органах. Група гастарбайтэраў з Дагестана, незадаволеных тым, што падрадчык звольніў іх з будоўлі і наняў на іх месца канкурэнтаў з Беларусі, вырашыла разабрацца са сваімі замежнымі канкурэнтамі.

У бойцы паўдзельнічалі каля 20 чалавек. Сур'ёзнага развіцця яна не атрымала, у выніку па медыцынскую дапамогу звярнуліся восем чалавек, але амаль ва ўсіх лёгкія пашкоджанні. Двое ініцыятараў бойкі з Дагестана затрыманыя, распачата крымінальная справа за хуліганства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі