У першы дзень восені ў Беларусі чакаецца да 34-36 цяпла
Кароткачасовыя ападкі магчымыя толькі месцамі.
У аўторак, 1 верасня, у Беларусі кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі месцамі. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, удзень — да 4-9 метраў за секунду.
Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 9 градусаў са знакам плюс на Віцебшчыне да 19 цяпла на Брэстчыне. У дзённыя гадзіны прагназуецца 27-34 градусы вышэй за нуль, у Брэсцкай вобласці — да 35-36 цяпла. А вось у паўночна-ўсходніх раёнах нашай краіны будзе толькі 19-26 градусаў.
Фота: БЕЛТА