У Пінску міліцэйская машына збіла пешахода на “зебры”

У Пінску міліцэйская машына збіла пешахода на “зебры”

У Пінску міліцэйскі аўтамабіль збіў пешахода на “зебры”. Як перадае TUT.by са спасылкай на пацярпелага ў здарэнні, ДТЗ адбылося ў ноч на 20 кастрычніка на вуліцы Ракасоўскага.

Пацярпелы, які называе сябе Андрэем, распавядае, што выйшаў на пешаходны пераход, зрабіў 2-3 крокі і адчуў удар. Кіроўца аказаў яму першую дапамогу, затым мужчыну даставілі ў лякарню.

Было таксама даследаванне на алкаголь, але яно не выявіла ап’янення.

Мужчына атрымаў лёгкія траўмы: яму наклалі на галаву чатыры шва і адпусцілі дадому.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі