У Пінску зрабілі беларускі герб, выкладзены з перцаў, капусты і цыбулі (фота)
У Пінску прайшоў Дзень горада. Сталіца Палесся адзначыла 912-годдзе з часу заснавання. З гэтай нагоды мясцовыя ўлады наладзілі масавыя гулянні. Галоўную гарадскую плошчу ачапілі міліцыянты і ў гэтую "клетку" пінчукі заходзілі не вельмі ахвотна. А вось на пешаходнай вуліцы віравала жыццё. Тут свае шапікі выставілі гандёвыя арганізацыі. Быў нават адкрыты імправізаваны габрэйскі куток з рэстаранчыкам і майстэрнямі.
Асаблівую ўвагу мінакоў прыцягваў сучасны беларускі герб, выкладзены з перцаў, капусты і цыбулі.
Асаблівую ўвагу мінакоў прыцягваў сучасны беларускі герб, выкладзены з перцаў, капусты і цыбулі.