У Полацку праспект Карла Маркса перайменавалі ў праспект Францыска Скарыны

У Полацку знік праспект Карла Маркса. Мясцовы гарадскі Савет назваў яго ў гонар свайго земляка і вялікага беларускага асветніка Францыска Скарыны.
Рашэнне аб новай назве праспекта было прынятае пасля шырокага абмеркавання і на падставе апытання грамадскай думкі. Гараджане дружна выказаліся за Францыска Скарыну.

Як адзначае БЕЛТА, у Полацку яшчэ засталіся вуліцы Леніна і Энгельса. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі