У Пружанах забаранілі збіраць подпісы за кандыдатаў каля крам і паліклінік

Рашэнне пружанскіх уладаў для Еўрарадыё пракаментаваў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік  Пружанскі райвыканкам вызначыў месцы, дзе забаронена збіраць подпісы на мясцовыя выбары. Так, падпісваць людзей нельга на ўваходах у будынкі мясцовага самакіравання, прадпрыемствы, арганізацыі, ўстановы аховы здароўя, культуры, адукацыі, гандлю. Да гэтых установаў зборшчыкам подпісаў нельга падыходзіць бліжэй за 20 метраў. Самы цікавы апошні пункт, які забараняе збіраць подпісы “ў іншых месцах, дзе правядзенне пікета створыць перашкоды руху транспарту, пешаходаў і нармальнаму функцыянаванню арганізацый і ўстаноў”.

Сакратар Цэнтарвыбаркама Мікалай Лазавік адзначыў у размове з Еўрарадыё, што такія забароны няправільныя. Бо пад гэта можна падвесці кожнае месца.

Лазавік: "Пад гэты пункт можна падвесці кожнае месца. Я іду пешаход, а ён мне перашкаджае. Я думаю, я заўтра буду ў Брэсце, у нас будзе семінар, і я падыму гэтае пытанне".

ЦВК выступае за больш канкрэтнае вызначэнне месцаў, дзе забаронена збіраць подпісы. Але ўплываць на рашэнні выканкамаў не можа.


Фота: stringer.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі