У прытулку дзецям не нашмат лепей, чым у гора-бацькоў

У Віцебскім сацыяльным прытулку за дзецьмі глядзяць ненашмат лепей, чым іх нядобранадзейныя бацькі. Не працуюць душавыя, не хапае посуду, на ложках – бялізна ў плямах ды латах. У прытулку катастрафічны брак супрацоўнікаў.
Цяпер ва ўстанове на вуліцы Залатагорскай -  40 дзетак. Пакуль бацькі лечацца ад алкагалізму або ўладкоўваюцца на працу, дзеці могуць знаходзіцца тут да 6 месяцаў. Пасля яны або вернуцца ў родны дом, або паедуць у інтэрнат ці ў прыёмную сям’ю.

Мяркуецца, што ў прытулку дзяцей абследуюць медыкі, вылечаць ад педыкулёзу ды часоткі – самых распаўсюджаных захворванняў у асацыяльным сямейным асяродку, навучаць правілам паводзінаў і зносінаў, калі раней гэтыя навыкі не былі сфармаваныя. Аднак у прытулку няма самага неабходнага.

Няма тут і дырэктара. Абавязкі кіраўніка выконвае сацыяльны педагог Ірына Капусьціна, якая тлумачыць сытуацыю так: – У нас правялі “аптымізацыю” – скрацілі штатны расклад. У выніку двухпавярховаы будынак абслугоўвае ўсяго адна прыбіральшчыца – яна мые і падлогу, і посуд, і санвузлы, і вокны. Раней у нас былі два кухары і двое кухонных рабочых, а цяпер ежу для дзяцей гатуюць толькі два чалавекі. Прычым выхаванцаў стала больш, і ў работнікаў пабольшала працы, а вось заробкі засталіся ранейшыя.

Ня так даўно дзіцячы прытулак наведалі віцебскія сябры стваранай партыі БХД – прывезьлі кнігі, сабраныя для тутэйшай бібліятэкі. Распавядае каардынатарка – былая настаўніца Тацяна Севярынец: – Дзяўчаты, якія сустрэліся мне ў вэстыбюлі, адразу сказалі: “Да адміністрацыі мы вас не павядзем, бо прагульваем школу, і нас пакараюць”. Выхаванцы прытулку мусяць хадзіць у суседнюю СШ №19, аднак робяць яны гэта, як высьветлілася, скрайне нерэгулярна. А сацыяльныя пэдагогі чамусьцм ня ў стане сачыць за гэтым – у выніку за паўгода ў прытулку дзеці проста забудуць усё тое, што, можа, ведалі раней. А на пытанне “Як прайсьці ў бібліятэку?”, адказалі, што яна даўно зачыненая. І з выразным недаверам запыталіся: “Скажыце, тыя кніжкі, што вы прывезлі, нам сапраўды дадуць пачытаць?”

Каб пакінуць кнігі ў прытулку, Тацяне Севярынец давялося шукаць кагосьці з дарослых. Сацыяльныя педагогі знайшліся ў кабінэце на другім паверсе, тым часам як на першым без нагляду бавіліся старэйшыя выхаванцы і плакала бабуля, якая прыйшла цішком наведаць пяцігадовага ўнука…

Камісія цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі зрабіла выснову, што для належнага функцыянаваньня прытулку неабходна не толькі вырашыць кадравую праблему, але і зрабіць грунтоўны рамонт, а таксама набыць новы посуд і пасьцельную бялізну.

Сродкаў на гэта ў горадзе няма. Таму ў прытулку чакаюць спонсарскай дапамогі. І дзеці трываюць усё, як ёсьць. Недарма з унутранага боку ўваходных дзьвярэй знарок няма ручкі, зусім як у калоніі ці псыхіятрычным шпіталі – каб не паўцякалі.

Узнікае пытанне - куды ідуць аліменты, якія дзяржава спаганяе з нядбайных бацькоў, а таксама грошы з сацыяльнага фонда, якія адлічваюць з падаткаў?

Здымак Алены Грынявіцкай

РэгіёныBY

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі