У Рагачоўскім раёне ляснік выцягнуў з рэчкі бівень маманта (фота)

У Рагачоўскім раёне ляснік выцягнуў з рэчкі бівень маманта (фота)

У Рагачоўскім раёне ляснік выцягнуў з рэчкі Ржаўка маманта. Як інфармуе газета "Свабоднае слова", Аляксей Чагадаеў пасля працы пайшоў памыць рукі. Ён пабачыў палку, якая тырчала з вады, пацягнуў за яе і выцягнуў... музейны экспанат.

Ляснік завёз знаходку дахаты, патачыў яе і пераканаўся, што гэта сапраўды бівень. "Мяне апанавалі эмоцыі, — расказвае мужчына. — Бівень маманта ў нас, у Рагачоўскім раёне? Паглядзець на цікавую знаходку сабраліся ўсе суседзі".

Нягледзячы на тое, што дзеці хацелі пакінуць бівень маманта дома, Чагадаеў перадасць знаходку ў Рагачоўскі Музей народнай славы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі