У расійскай Адыгеі ствараюць “вясельную паліцыю”

У расійскай Адыгеі ствараюць спецыяльную “вясельную паліцыю” выходного дня. Гэтае падраздзяленне будзе ахоўваць грамадскі парадак падчас сямейных урачыстасцяў. Напрыклад, паліцыянты будуць перапыняць парушэнні правілаў дарожнага руху і грамадскага парадку вясельнымі картэжамі.

У тэставым рэжыме група “вясельнай паліцыі” пачала працаваць 21 жніўня. У органах дзяржрэгістрацыі праваахоўнікам паведамілі пра 53 запланаваныя вяселлі і падчас цырымоніяў шлюбаў парушэнняў не здарылася дзякуючы прафілактычнай працы праваахоўнікаў. А вось ПДР картэжы парушалі сем разоў — выязджалі на сустрэчную, праскоквалі скрыжаванні на чырвонае святло і выкарыстоўвалі машыны з залішняй таніроўкай шкла.

Пасля гэтага эксперыменту вырашылі, што “вясельная паліцыя” будзе працаваць кожныя выходныя, перадае newsru.com

Фота: drive2.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі