У расійскім Пецярбургу жанчына нарадзіла дзіця ў метро

У расійскім Пецярбургу жанчына нарадзіла дзіця ў метро

У расійскім Пецярбургу жанчына нарадзіла дзіця ў метро. Як паведамляе Interfax.ru, імклівыя роды ў пасажыркі здарыліся сёння, 23 верасня. Прымаць іх давялося супрацоўнікам станцыі “Тэхналагічны інстытут”.

У 13.45 нарадзіўся хлопчык. Цяпер маці і нованароджаны ў лякарні і з імі ўсё ў парадку.

Адзначаецца, што за болей як паўстагоддзя гісторыі Пецярбургскага метро гэта першы выпадак родаў у падземцы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі