У Растоўскай вобласці Расіі разбіўся ваенны самалёт Су-25
У Растоўскай вобласці Расіі падчас навучальна-трэніровачнага палёту разбіўся ваенны самалёт Су-25, перадае ТАСС. Пілот пры авіякатастрофе загінуў.
Паведамляецца, што пры ўдары аб зямлю самалёт загарэўся. Палёт адбываўся без боекамплекту, самалёт зваліўся ў бязлюдным месцы, разбурэнняў на зямлі няма.
Асноўнай прычынай катастрофы разглядаюць тэхнічную няспраўнасць.
Дарэчы, 17 чэрвеня ў Белгарадскай вобласці Расіі таксама разбіўся ваенны самалёт Су-25. Лётчык паспеў катапультавацца. Тады верагоднай прычынай катастрофы таксама назвалі тэхнічную няспраўнасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.