У Салігорску на 700 тысяч рублёў аштрафавалі Аляксандра Мілінкевіча

На 700 тысяч рублёў аштрафавалі ў Салігорску лідэра руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча. Палітык працягвае свае паездкі па рэгіёнах краіны і сёння правёў у гэтым горадзе некалькі сустрэчаў. У прыватнасці, на салігорскім рынку пагаварыць з Мілінкевічам сабраліся каля паўсотні чалавек.

Сярод іх знайшліся двое гандляроў палатак, якія ў судзе сведчылі, што палітык распаўсюджваў улёткі з заклікам да правядзення несанкцыянаванай акцыі. Як адзначае "Наша ніва", гэтых людзей маглі проста змусіць фальшыва сведчыць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі