У секс-скандале ў Адэсе нечакана з'явіўся беларускі след
У секс-скандале ў Адэсе нечакана з'явіўся беларускі след. Па інфармацыі мясцовых СМІ, замежнікам аказаўся заснавальнік кампаніі, якая гандлюе беларускай прадукцыяй. Афіцыйна гэта пакуль не пацверджана.
Нядаўна ў сацсетках з'вілася відэа, на якім было зафіксавана, як у адным з адэскіх пляжных клубаў мужчына і жанчына займаліся сексам. Паліцыя высветліла іх асобы. Было заяўлена, што адбылося "грубае парушэнне грамадскага парадку, якое суправаджалася выключным цынізмам". Па факце "хуліганства" распачалі крымінальную справу, "хуліганам" за секс у грамадскім месцы пагражае да 4 гадоў турмы.
Мужчыну ў якасці пакарання маглі прызваць ва ўкраінскае войска, але высветлілася, што ён мае замежнае грамадзянства (ці не беларускае?).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.