У сераду Еўракамісія выставіць афіцыйныя абвінавачванні "Газпраму"
Кіраўнічы орган Еўрасаюза вінаваціць расійскую кампанію ў парушэнні антыманапольнага заканадаўства.
22 красавіка Еўракамісія можа выставіць кампаніі "Газпрам" афіцыйнае абвінавачанне ў парушэнні антыманапольнага заканадаўства, павелдамляе РБК са спасылкай на Financial Times. Расследаванне супраць расійскай кампаніі вядзе еўракамісар па канкурэнцыі Маргрэтэ Вестагер.
Афіцыйнае абвінавачанне "Газпраму" можа прывесці да ахаладжэння адносін паміж Еўрасаюзам з Расіяй, адзначае Financial Times.
На мінулым тыдні Вестагер заявіла, што хоча рашуча дзейнічаць супраць энэргетычных кампаній, якія наносяць шкоду канкурэнтам і блакуюць паступленне энэргарэсурсаў з адной краіны ЕС ў другую.
Еўракамісія пачала афіцыйнае антыманапольнае расследаванне супраць "Газпрама" 4 верасня 2012 года. Тады еўрачыноўнікі абвінавацілі расійскі канцэрн у парушэнні законаў, што выявілася ў падзеле рынку, усталяванні несправядлівых коштаў на газ і перашкодах у закупцы паліва ў незалежных пастаўшчыкоў.
Прадстаўнік "Газпрама" тады заявіў, што карпарацыя расцэньвае антыманапольнае расследаванне Еўракамісіі як спробу дамагчыся зніжэння коштаў.
Фота — РБК