У сераду ў Беларусі будзе да 25 цяпла, без ападкаў
У сераду, 7 верасня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Удзень вецер будзе заходні, 5-10 метраў за секунду, на поўначы краіны — з парывамі да 14 метраў за секунду.
Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе 5-11 градусаў са знакам плюс, у дзённыя гадзіны — плюс 19-25 (у Мінску — 18-20 цяпла), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Падобнае надвор'е захаваецца і ў бліжэйшыя дні.