У сераду ў Мінску развітаюцца з журналістам Альгердам Невяроўскім
Цырымонія развітання з журналістам Альгердам Невяроўскім пройдзе 7 кастрычніка ў Мінску, у касцёле святых Сымона і Алены. Пачатак у 17.00. Саракагадовы Невяроўскі памёр ад інфаркту 1 кастрычніка ў Беластоку. Як паведамляе БелаПАН, цела Альгерда Невяроўскага было крэміравана ў Польшчы. У Беларусь прах даставяць для пахавання.
Альгерд Невяроўскі нарадзіўся 19 жніўня 1969 года ў Мінску. У 1995 годзе скончыў гістарычнае аддзяленне каталіцкага універсітэта імя кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве са званнем магістра. Пасля гэтага два гады працаваў у газеце "Наша ніва", а затым — у газеце "Свабода", супрацоўнічаў з расійскім "Коммерсантом". Да 2005 года, на працягу сямі гадоў, быў карэспандэнтам польскай рэдакцыі радыё ВВС, з 1996 па 2007 гады — "Радыё Свабода" ў Мінску. З 2007 года жыў у Беластоку і працаваў карэспандэнтам "Радыё Рацыя".
Альгерд Невяроўскі — сын ветэрана беларускага футбола Генадзя Невяроўскага. У журналіста засталіся двое дзяцей: 14-гадовая дачка Івона і 13-гадовы сын Чэслаў.
Фота — racyja.com