У сераду выратавальнікі правераць сістэмы апавяшчэння ў Беларусі

Запланаваны шэраг мерапрыемстваў: праверка функцыянавання абсталявання перахопу радыёвяшчальных станцый, апавяшчэнне насельніцтва з выкарыстаннем SMS-рассылкі мабільных аператараў, бягучага радка на тэлеканалах.



Так, гледачы рэспубліканскіх тэлеканалаў убачаць бягучы радок "Тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння МНС Рэспублікі Беларусь", аналагічнае аўдыяпаведамленне прагучыць для слухачоў FM-радыёстанцый (у некалькіх рэгіёнах, у тым ліку ў Мінску). А карыстачы трох аператараў сотавай сувязі ў Свіслацкім і Старадарожскім раёнах атрымаюць СМС-паведамленні аналагічнага зместу паведамляе прэс-служба выратавальнікаў.



МНС просіць з разуменнем паставіцца да неабходнасці правесці праверку сістэмы апавяшчэння.


Фота — news.1k.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі