У шэрагах тэрарыстаў на Данбасе ваююць грэкі

Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на СМІ Грэцыі. Адзначаецца, што ў шэрагах незаконных узброеных фармаванняў знаходзяцца прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, найбольш — расіян, сфармаваныя два батальёны сербаў. Акрамя грэкаў супраць украінскіх сілавікоў, нібыта, ваююць 25 амерыканцаў, што падобна не на праўду, а на прапаганду.

Называецца прозвішча аднаго грэка, палявога камандзіра Фасціропула, які мае пазыўны "Нардыст". Пад Ясінаватай дзейнічае грэк, ураджэнец гэтага гарадка па мянушцы Шумер.

Нагадаем, украінскія вайскоўцы ўжо бралі ў палон нямала замежнікаў, а сярод іх дзясяткі ўраджэнцаў Расіі.

З'явілася інфармацыя пра гібель беларускі, якая ваявала на Данбасе

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі