У Швецыі распрацавалі дызайн сцяга планеты Зямля

Шведскі дызайнер Оскар Пернефельд распрацаваў праект сцяга планеты Зямля, паведамляю замежныя СМІ. Паводле словаў аўтара, асноўная мэта стварэння сцяга — нагадаць насельніцтву Зямлі, што ўсе мы жывем на адной планеце, нягледзячы на дзяржаўныя межы.

Сцяг Зямлі — гэта малюнак сямі белых перакрыжаваных колцаў на сінім фоне. Гэтыя сем колцаў утвараюць кветку — сімвал жыцця на Зямлі. Кольцы злучаныя адно з адным, што паказвае на тое, што ўсё на нашай планеце проста ці ўскосна звязана паміж сабой. Сіні фон — гэта вада, якая мае важнае значэнне для жыцця, а таксама акіяны, якія пакрываюць большую частку паверхні Зямлі. Знешнія колцы кветкі ўтвараюць кола, якое можна разглядаць, як сімвал Зямлі як планеты, а сіні фон таксама можа прадстаўляць Сусвет.

Аўтар праекта лічыць, што ў будучыні гэты сцяг можа быць выкарыстаны астранаўтамі, а пры засваенні космасу будзе нашмат этычней выкарыстоўваць сцяг, які прадстаўляе ўсю планету, а не асобныя дзяржавы.

Фота: Ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі