У Швейцарыі над чыгункай разбіўся знішчальнік F/A-18 (фота)
Здарэнне адбылося ў сераду ў кантоне Абвальдэн у цэнтральнай частцы краіны.
Як паведамляе РІА "Новости", паводле слоў відавочцаў, два вайсковыя самалёты ляцелі побач. Пасля адзін з іх пратараніў скалу. Здарэнне адбылося над чыгункай. На шчасце, у гэты момант цягнікоў там не было.
На месцы падзення самалёта пачаўся пажар. Інфармацыі пра загінулых і пацярпелых пакуль няма. Рух на чыгунцы спынены. На месцы падзення самалёта працуюць выратавальнікі.
Фота — lematin.ch