У Слаўгарадскім раёне невядомы спаліў 200 тон сена

Як паведамляе БЕЛТА, выратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар каля 11-й гадзіны ночы 22 жніўня. Агонь пашкодзіў 400 квадратных метраў даху навеса на жалезабетонных апорах. У сенасховішчы было 450 тон сена. З іх 200 тон згарэлі цалкам, яшчэ 200 тон пашкоджаныя. Выратавальнікам удалося зберагчы толькі 50 тон сена.



Папярэдняя прычына пажару — падпал. Вінаватага зараз высвятляюць.



Фота — bessarabiainform.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі