У Слуцку на рынку прадавалі дзіцячыя пальчаткі са свастыкай
Дзіцячыя пальчаткі са свастыкай / kurjer.info
У Слуцку на рынку прадавалі дзіцячыя пальчаткі са свастыкай. Фота ў рэдакцыю kurjer.info даслала чытачка выдання. "Вось купілі малому на рынку, нават не зірнулі, — піша яна. — Сын пасля разгледзеў. Дзіцячыя пальчаткі за 8 рублёў. Разгледзела, ахранела".
На пальчатках можна пабачыць выяву чалавечка, стылізаванага пад персанажа камп'ютарнай гульні і падобнага да Адольфа Гітлера, у якога на руцэ ёсць нацысцкая павязка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.