У сталіцы зноў высяляюць царкву "Новае жыццё"

Рашэнне прынятае судом на падставе заявы ЖРЭА Маскоўскага раёну сталіцы. Радыё Свабода нагадвае, што такога ж зместу ліст пратэстанская царква атрымала 27 лістапада 2012 году. Тады цягам васьмі дзён вернікі маліліся за вырашэнне сітуацыі і напярэдадні прызначанай даты высялення ЖРЭА адклікала свае патрабаванні. Увогуле мінскія ўлады намагаюцца выселіць царкву з 2005 года. У 2006-м вернікі нават трымалі масавы пост-галадоўку на знак пратэсту супраць дзеянняў улады. Яны прайшлі больш за 30 судовых працэсаў.


Тым часам пастар царквы "Новае жыццё" Вячаслаў Ганчарэнка знаходзіцца ў рэанімацыі. У яго, магчыма, здарыўся інсульт.


Вернікі зноў ладзяць штодзённыя малітвы. А ў бліжэйшыя выхадныя дні пройдзе свята — дзень народзінаў царквы, якой спаўняецца 21 год.
 

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі