У студзені Эмануіл Зельцэр пройдзе пашыранае медыцынскае абследаванне
Да канца студзеня будзе праведзена пашыранае дадатковае абследаванне стану здароўя амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зельцэра, які адбывае трохгадовае пакаранне ў Беларусі.
Як паведаміў адвакат Дзмітрый Гарачка, такое рашэнне прынята паводле вынікаў комплекснага агляду Зельцэра камісіяй 6 студзеня.
У камісію, паводле слоў адваката, уваходзілі тры лекары — прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Камітэта дзяржбяспекі і дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Яны склалі папярэдняе заключэнне.
У ім пералічаны хваробы Зельцэра, прызначана папярэдняе лячэнне і дадатковае медабследаванне. Зняволенага вырашана пакінуць у турэмнай лякарні, куды ён быў змешчаны адразу пасля дастаўкі ў калонію № 15 Магілёва.
БелаПАН