У суботу ў Беларусі будзе дажджлівае надвор’е

У суботу ў Беларусі будзе дажджлівае надвор’е

У бліжэйшыя суткі, 21 траўня у Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы і раніцай па паўночна-ўсходняй палове пройдуць дажджы, месцамі — моцныя дажджы. Удзень месцамі па краіне, а па Віцебскай і Магілёўскай вобласці ў многіх раёнах — кароткачасовыя дажджы.

Вецер будзе паўночна-заходні 6-11 метраў за секунду, у паўночна-ўсходніх раёнах — з парывамі да 15-18 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў цяпла, удзень будзе ад плюс 13 градусаў па паўночным усходзе да плюс 23 градусаў па паўднёвым захадзе, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі