У Сумах расіяне разбамбілі пансіянат для пажылых людзей

Эвакуацыя пастаяльцаў пансіянату ў Сумах

Эвакуацыя пастаяльцаў пансіянату ў Сумах / Нацыянальная паліцыя Украіны

У Сумах расійская ракета пацэліла ў пансіянат для пажылых людзей, паведамляе hromadske.ua.

Як заяўляе Сумская абласная пракуратура, на момант удару ў пансіянаце перабываў 221 пацыент і 60 работнікаў.

У бальніцы ад траўмаў памерла 78-гадовая жанчына. Прынамсі 9 чалавек атрымалі раненні. Украінская паліцыя кажа пра 12 параненых, некаторыя з іх — у цяжкім стане.

Кіраўнік Сумскай АВА Уладзімір Арцюх паведаміў, што пацыентаў пансіяната эвакуююць у іншыя ўстановы. 87 чалавек маюць патрэбу ў старонняй дапамозе.

Яшчэ адна расійская авіябомба прыляцела ў гаражны кааператыў. Пашкоджаныя 15 гаражоў і 10 прыватных аўтамабіляў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі