У Светлагорскім раёне разбілася машына, у якой было 6-гадовае дзіця (фота)
На трасе ў Светлагорскім раёне на трасе Рэчыца — Парычы адбылася аварыя з удзелам легкавога і грузавога аўтамабіляў. Гэта здарылася ўдзень 18 верасня. Легкавік “Нісан”, у якім былі кіроўца і яго 6-гадовы сын, з невядомай прычыны вынесла на сустрэчную паласу. Там машына сутыкнулася з грузавіком.
Ад сутыкнення легкавую машыну даволі моцна пашкодзіла спераду. У грузавіка пашкоджаны паліўны бак. На шчасце, людзі ў аварыі сур’ёзна не пацярпелі.
Іншыя абставіны здарэння высвятляюцца, піша выданне “Ранак”.