У Светлагорску пасля званка “зверху” адменены рок-канцэрт

21 верасня ў Светлагорску мусілі выступіць 7 гуртоў з Беларусі і Украіны, у тым ліку The Forty Revolutions з Харкава і Aspirin Rose з Мінска. Аднак канцэрт не адбудзецца. Арганізатары на старонцы мерапрыемства “ВКонтакте” тлумачаць гэта распараджэннем гарадскога ідэолага:

“Усяго адным званком начальнік аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Пятроўскі Канстанцін Валер'евіч вырашыў праблему правядзення канцэртаў у г.Светлагорску. З гэтага часу, як і раней, такія мерапрыемствы будзе праводзіць толькі аддзел культуры, а ўсім астатнім ініцыятывам будзе адмоўлена. І кім бы ты ні быў і дзе б ні праводзіў — калі ты не дзярж.структура, у Светлагорску арганізаваць канцэрт не дадуць”.

Праблемы з канцэртам пачаліся на этапе ўзгаднення выканаўцаў. Калі Гарадскі цэнтр культуры адмовіў арганізатарам у памяшканні праз “нізкі ўзровень выканаўчага майстэрства” артыстаў, імпрэзу перанеслі ў іншую залу.

Але ў выніку і там у правядзенні канцэрта адмовілі — як мяркуюць арганізатары, пасля званка “зверху”.

Фота: ultra-music.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі