У тэатры імя Горкага рыхтуюцца два новыя спектаклі

На гэтым тыдні Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага прыступіў да рэпетыцый двух новых спектакляў. Гэта камедыя "Праўда – добра, а шчасце лепш" (па п'есе Аляксандра Астроўскага) і балада "Я твая нявеста" (па творы Віктара Астаф'ева). Як паведамляе БелаПАН, рэжысёрам-пастаноўшчыкам першага спектакля выступае заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Аркадзь Кац, мастаком-пастаноўшчыкам – народны мастак Латвіі Таццяна Швец. У ролях занятыя акцёры горкаўскага тэатра, у тым ліку народны артыст СССР Расціслаў Янкоўскі, а таксама народныя артысткі Беларусі Бела Масумян і Вольга Клебановіч.

Баладу аб закаханых "Я твая нявеста" ставіць рэжысёр-пастаноўшчык Валянціна Еранькова. Мастаком-пастаноўшчыкам спектакля выступае Андрэй Меранкоў. У спектаклі граюць Бела Масумян, Іна Савянкова, Андрэй Сенькін, Алена Стэцэнка ды іншыя акцёры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі