У Варшаве прайшоў марш "Яе звалі Ліза"

У маршы ўдзельнічала больш за тысячу чалавек

У маршы ўдзельнічала больш за тысячу чалавек / Euroradio

Увечары 6 сакавіка ў Варшаве прайшоў марш "Яе звалі Ліза". Сярод арганізатараў акцыі беларускія феміністкі, польскія і ўкраінскія арганізацыі. Каля тысячы чалавек прыйшлі на месца злачынства, дзе адбыўся напад на беларуску (там стварыўся стыхійны мемарыял). А пасля яны прайшлі па вуліцах польскай сталіцы, людзей стала яшчэ больш. Удзельнікі ўшанавалі памяць беларускі.

Напад на 25-гадовую Лізу адбыўся ў ноч на нядзелю, 25 лютага, у цэнтры Варшавы. Нападнік згвалтаваў яе і спрабаваў задушыць (пазней падазраванага затрымалі, яму пагражае пажыццёвае зняволенне). Некалькі дзён яна была ў крытычным стане, на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. Пра смерць Лізы стала вядома 1 сакавіка.

Пасля смерці Лізы ў Польшчы абмяркоўваецца магчымасць увядзення больш жорсткага пакарання для вінаватых у сексуальных злачынствах.

У Варшаве прайшоў марш "Яе звалі Ліза"
Euroradio
У Варшаве прайшоў марш "Яе звалі Ліза"
У Варшаве прайшоў марш "Яе звалі Ліза"
У Варшаве прайшоў марш "Яе звалі Ліза"
У Варшаве прайшоў марш "Яе звалі Ліза"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі