У Віцебску загарэлася хатняя лабараторыя па вырошчванні канопляў

Віцебскім выратавальнікам давялося гасіць пажар у хатняй лабараторыі па вырошчванні канопляў. Як распавядае БЕЛТА, верагоднай прычынай загарання ў аднапакаёвай кватэры стала кароткае замыканне шматлікіх лямпаў на 400 Вольт, трансфарматараў, вентыляцыі, паветраводаў і іншага электраабсталявання, закліканага стварыць камфортныя ўмовы для гадоўлі траўкі. Кватэра, пераабсталяваная пад лабараторыю, фактычна была "забітая" кадкамі з раслінамі. Каноплі раслі нават у лазенцы.

Гаспадаром хатняй лабараторыі выявіўся 22-гадовы хлопец. Пры гэтым ні яго бацькі, ні суседзі, якія выклікалі пажарнікаў,  нічога пра дзейнасць маладога чалавека не ведалі.

Віцебскія міліцыянты пачалі следства ў спарве няўдалага "батаніка". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі