У Віцебску загінула жанчына, на яе ўпала глыба снегу з лёдам
На месцы трагічнага здарэння
18 снежня ў Віцебску загінула жанчына, на яе ўпала глыба лёду. Як пішуць мясцовыя ўлады, "у выніку сходу снегу з даху дома". Яна праходзіла каля аднаго з дамоў па праспекце Чарняхоўскага. Падчас адлігі з даху шматпавярховіка і ўпаў лёд.
На месца здарэння прыязджала хуткая дапамога, супрацоўнікі якой канстатавалі смерць жанчыны.
Следчы камітэт паведамляе, што на 39-гадовую жанчыну ўпала "глыба снегу з лёдам". Ад атрыманых траўмаў яна памерла. Камеры відэаназірання зафіксавалі момант здарэння. Прызначана судова-медыцынская экспертыза. СК праводзіць праверку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.