У Віцебску збілі сына апазіцыянера, якому пагражала РНЕ
Увечары 29 кастрычніка ў Віцебску невядомыя напалі на 18-гадовага юнака, бацька якога, сябра КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў у жніўні атрымаў ліст з пагрозамі ад імя незарэгістраванай арганізацыі РНЕ. Аўтары ліста звярталіся да Дзяржаўцава як да "Мірона" і пагражалі, што "пакараюць" яго, калі ў Віцебску з'явіцца хаця б яшчэ адзін бел-чырвона-белы сцяг. Такія лісты таксама атрымалі яшчэ трое грамадскіх актывістаў.
Дзяржаўцаў звяртаўся ў праваахоўныя органы, але тыя не сталі шукаць "сябраў РНЕ", матывавуючы гэта тым, што такая арганізацыя ў Беларусі не зарэгістравана. Да таго ж, ліст, хоць і быў дасланы на хатні адрас Дзяржаўцава, змяшчаў пагрозы "Мірону".
29 кастрычніка на даху аднаго з дамоў па вуліцы Горкага ў Віцебску з'явіўся сцяг, а літаральна праз паўгадзіны пасля таго, як сцяг знялі, Аляксандра Дзяржаўцава на вуліцы збілі двое невядомых. Хлопца не абрабавалі і нічога яму не казалі.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск