У Віцебску жанчыну абрабаваў на калядную елку ўзброены пілой незнаёмец

Пілой-нажоўкай пагражаў жыхарцы Першамайскага раёну Віцебска незнаёмец. Жанчына заўважыла, што невядомы пілуе хвою, што расла ля яе хаты. Выскачыўшы на ганак, яна пачала гнаць злодзея, але той прыгразіў кабеце пілой. Злачынца спілаваў і знес хвою. Міліцыянты знайшлі яго ў той самы дзень. Каляднае дрэўца такім чынам вырашыў займець 54-гадовы беспрацоўны, які раней быў судзімы за крадзеж. Распачатая крымінальная справа. Шкоду ад крадзяжу дрэва гаспадыня ацаніла ў 50 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі