У Вільні пройдзе фэст беларускай музыкі "Belarus Alternative 2015"

1-2 траўня ў Вільні пройдзе беларускі музычны фестываль "Belarus Alternative 2015". Мерапрыемства складаецца з двух розных па стылістыцы дзён. 1 траўня сцэне фэсту сыграюць Brutto, Neuro Dubel і Pomidor/Off. А 2 траўня гледачоў чакаюць кабарэ-бэнд "Серебряная свадьба", Super Besse і Pukstband. Усе выступы "Belarus Alternative 2015" адбудуцца ў віленскай Teatro Arena.

Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Юстас Мамантовас, брат вядомага літоўскага музыкі Андруса Мамантоваса. З беларускага боку партнёрам выступае кампанія "Карта дорог".

Беларусы могуць набыць на мерапрыемства квіткі з бясплатнай візавай падтрымкай (аднаразовая віза без консульскага збору са спрошчаным наборам дакументаў).

Квіткі першапачаткова будуць прадавацца толькі ў офісе турыстычнай фірмы "Тридевять земель" па адрасе: Мінск, вул. Казлова, д.7, оф.12. Там жа будзе адбывацца рэгістрацыя на падачу дакументаў у Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі (Мінск) і Генеральным консульстве (Гродна). Таксама квіткі без візавай падтрымкі можна будзе набыць у сістэме Ticketpro.

Пачатак продажу квіткоў — серада 11 сакавіка.

Першы дзень падачы ў амбасадзе – 12 сакавіка. Кошт квіткоў: 400 тыс. руб. на адзін дзень, 700 тыс. руб. — на два дні. Плануецца аўтобусны тур з Мінска.

Інфалінія: (029) 636 56 16 і (029) 239 56 16. Дадатковая інфармацыя: cartadorog.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі